Northrop B-2 Spirit

B-2 Spirit
Northrop B-2 Spirit
Тып Бамбардыроўшчык
Распрацоўшчык Northrop Grumman
Вытворца Northrop Grumman Corporation і Northrop[d]
Першы палёт 17 ліпеня 1989
Пачатак эксплуатацыі 1997 год
Статус эксплуатуецца
Эксплуатанты Сцяг ЗША ВПС ЗША
Адзінак выраблена 21
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Northrop B-2 Spirit — амерыканскі цяжкі малапрыкметны стратэгічны бамбардзіроўшчык, распрацаваны кампаніяй «Нортрап Груман» («Northrop Grumman»).

Б-2 або «Дух» — першы серыйны сучасны цяжкі самалёт са схемай «лятаючае крыло». Прызначаны для прарыва шчыльнай супрацьпаветранай абароны (СПА) і дастаўкі звычайнай ці ядзернай зброі. Пачатак палётаў з 1989 года, вытворчасць спынена ў 2000 годзе. У самалёце шырока выкарыстаны тэхналогіі малапрыкметнасці: самалёт пакрыты радыёпаглынальнымі матэрыяламі, створаны па аэрадынамічнай схеме «лятаючае крыло», рэактыўныя струмяні рухавікоў экрануюцца[1]; дакладнае значэнне ЭПР для B-2 не паведамляецца, па розных ацэнках, гэта велічыня ад 0,0014 да 0,1 м2. На 2010-год «Дух» з’яўляецца самым дарагім самалётам за ўсю гісторыю авіяцыі.

  1. PASSIVE MULTISTATIC RADARS IN ANTI-STEALTH AIR DEFENCE. By Lieutenant Colonel Paul E. Hudson, BSc, CD1 // Canadian Forces College (англ.)(недаступная спасылка)

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search